Свята малака на Слонімшчыне



У вёсцы Сурынка Слонімскага раёне ўпершыню адбылося свята малака. Вёску Сурынка выбралі невыпадкова, бо тут і ў суседняй вёсцы Рахавічы вяскоўцы ў сваіх прыватных падворках трымаюць каля ста кароў. Гэтым сёння не могуць пахваліцца іншыя вёскі Слонімшчыны, дзе ў вёсках мясцовыя жыхары трымаюць толькі па 3-5 кароў.

Свята асаблівым вялікім гуляннем не вызначалася. Нават сцэнарый мерапрыемства мясцовыя культработнікі падрыхтавалі на рускай мове. А вось загадчыца ідэалагічнага аддзела Слонімскага райвыканкама Наталля Юнчыц усіх вяскоўцаў шчыра павітала на роднай мове.

Пад пякучым сонцам на свяце адбываліся розныя конкурсы, выставы, гандаль. Найбольш цікава і раздольна было дзецям і маладым мамам, а старэйшыя жыхары вёскі слухалі канцэрт.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара