Свята сям’і, кахання і вернасці



У цэнтры Слоніма, недалёка ад Свята-Троіцкага сабора, адбылося свята, прысвечанае сям’і, каханню і вернасці. Яго арганізавалі Слонімскі райвыканкам і Слонімскае благачынне Наваградскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.

На свята завітала шмат слоніцаў з дзецьмі, пенсіянераў, маладых асобаў. У гэты дзень гучалі песні пра сям’ю, праводзілася акцыя “Малітва ў сям’і”, дзейнічвалі дзіцячыя гульнявыя праграмы “Звіні, вясёлы дзіцячы смех”, шмат было фатографаў, мастакоў. У саборы перад святам адбыўся малебен, а ў Цэнтры культуры – паказвалі бясплатна мультфільмы.

У гэты дзень жадаючыя змаглі таксама наведаць і радзільнае аддзяленне Слонімскай бальніцы.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара.