Свята сям’і ў Слоніме



15 траўня – Міжнародны дзень сям’і. Да гэтага свята на набярэжнай канала Агінскага ў Слоніме сабраліся бацькі і дзеці, каб павесяліцца, паслухаць музыку і патанчыць.

Прысутных шчыра віталі юныя артысты і музыкі. Бібліятэкары горада арганізавалі выставу кніг, яны распавядалі дзеткам пра новыя выданні для дзяцей, фатаграфаваліся на памяць. І хоць дождж трохі перашкодзіў мерапрыемству, тым не менш многія слонімскія сем’і завіталі на свята, каб пачаставацца ласункамі, паездзіць на машынках ды проста пагутарыць адзін з адным.

У гэты дзень валанцёры ад Слонімскага таварыства Чырвонага Крыжа правялі некалькі акцыяў, яны збіралі сродкі на дапамогу інвалідам і выступалі супраць курэння.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара