Святары асвяцілі Музей баявой славы



8 траўня на тэрыторыі Слонімскай 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады быў урачыста адкрылі Музей баявой славы брыгады. Вялікая заслуга ў стварэнні музея і збіранні экспанатаў для яго належыць слонімскаму калекцыянеру, краязнаўцу, музыканту Міхасю Харчанку. Гэта, дзякуючы яму, Слонімская брыгада атрымала свой уласны Музей баявой славы.

У сераду, 13 траўня, у музеі пабывалі святары Слонімскага благачыння Вадзім Пятліцкі і Генадзь Логін, а таксама семінарысты Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. Светары асвяцілі Музей баявой славы, уручылі падарункі музею, а айцец Генадзь Логін падараваў музею манетку 1941 года. У сваю чаргу вайсковец Міхась Харчанка ўручыў святару Генадзю Логіну медаль “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.1941-1945” за дапамогу ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Айцец Генадзь, дарэчы які заўсёды выступае па-беларуску, шчыра падзякаваў ўсім і пажадаў міру над Беларуссю.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.

Фота аўтара.