Сябры і паплечнікі адзначылі 70-годдзе Міхася Берната



Дэмакратычная грамада Баранавіцкага раёна адзначыла 70-гадовы юбілей выдатнага сына Беларусі – Міхася Берната. Міхась Бернат – былы выкладчык філасофіі, якога пазбавілі працы ў педуніверсітэце, а КДБ – жыхарства ў Берасці. Удзельнік першага з’езду партыі БНФ у Вільні. На сваёй малой радзіме ў Баранавіцкім раёне ён стварыў суполкі партыі БНФ і Таварыства беларускай мовы. Дасягнуў сваёй мары па стварэнню літаратурна-этнаграфічнага музейнага комплекса ў вёсцы Русіно, які цяпер лепшы ў вобласці. Галоўны сэнс жыцця гэты волат беларушчыны бачыць у служэнні Бацькаўшчыне.

Міхась Бернат:

– Тыя мэты, якія ставіў перад сабою, дасягаў у плане будаўніцтва музейнага комплексу ў Баранавіцкім раёне. Комплекс мною ствараўся для даследвання гэтага краю, для таго, каб фарміраваць беларускую свядомасць, нацыянальную свядомасць, бо без яе мы не зможам будаваць беларускую дзяржаву, нацыянальную дзяржаву, менавіта без гэтай свядомасці мы не зможам, як казаў Янка Купала, “людзьмі звацца”. Без яе мы не зможам і падняць эканоміку.

Міхась Бернат мае шмат сяброў, якія яго любяць і паважаюць і зычаць яму доўгіх год жыцця. Чаго зычыць яму і Беларускае Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым файле: