Сябры партыі БНФ памянулі літаратара і навукоўца



Сябры слонімскай суполкі партыі БНФ у чацвер, 10 снежня, пабывалі ў вёсцы Вецявічы Слонімскага раёна. Яны наведалі мясцовыя могілкі, дзе пахаваны доктар філалагічных навук, вядомы беларускі літаратуразнавец, навуковец,  паэт і перакладчык Мікола Арочка (1930-2013), якому 10 снежня споўнілася б 85 гадоў з дня нараджэння.

Сябры партыі БНФ усклалі на магілу таленавітала літаратара кветкі і памянулі яго хвілінай маўчання. Кіраўнік Слонімскай суполкі партыі БНФ Павел Севасцьян сказаў, што Мікола Арочка да канца сваіх дзён быў і застаўся шчырым беларусам, ён моцна перажываў за ўсе падзеі, якія ў апошнія два дзесяцігоддзі адбываюцца ў Беларусі, душой і сэрцам хварэў за беларускую мову. А Віктар Марчык прачытаў радкі Міколы Арочкі:

…Пасеч зямлю, нябёс блакітны дах.

Зямля сябе ўзгадуе ўласным коштам,

Хоць шлях Айчыны будзе і не простым,

Ды ў бок Свабоды выкіруе Шлях!

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара