Сябры РЭП дамагаюцца законных выплат



Чатыры сябры незалежнага прафсаюза „РЭП” са Слоніма дамагаюцца законнай выплаты выходнай дапамогі пасля звальнення ў сувязі са скарачэннем з мясцовай камунальнай службы. Калегія абласнога суда Гародні яшчэ ня вырашыла, ці задаволіць законныя патрабаванні заяўнікаў, ці пакінуць як ёсць. Інтарэсы слонімскіх сяброў незалежнага прафсаюза адстойвае Міхал Сошка. Суд узяў час на збор дадатковай інфармацыі да панядзелка, 5-га снежня.

Кажа праўны інспектар прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Юрый Белякоў:

— Узяў перапынак да панядзелка. Я спадзяюся, што яны надумаюць і ў прынцыпе па працоўных спрэчках у нас калі камусьці не дадалі грошай, дык звычайна пытанне вырашаецца на карысць працаўніка. Пытанне ў тым, што людзям агучылі адну суму, якую яны атрымаюць пры скарачэнні штату, а выплацілі — ў разы меншую. Адсюль і ўзнікла гэтая спрэчка. І мы  гэта агучылі. Дзякуй Богу старшыня пачуў нас і вырашыў разабрацца.

Цікава, што цяпер, арганізацыі ЖРЭА Савецкага раёна Слоніма ўжо няма.  Яна рэарганізаваная ва Унітарнае камунальнае прадпрыемства Слонімскага раёна. Таму арганізацыі, якая павінна даплаціць выходную дапамогу звольненым сябрам незалежнага прафсаюза, ўжо няма.

rep-1

rep-2

rep-3

rep-4

rep-7

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара