Слонімская суполка партыі БНФ рыхтуецца да парламенцкіх выбараў



У Слоніме адбылося пасяджэнне Слонімскай суполкі партыі БНФ. Пасяджэнне адкрыў кіраўнік Слонімскай суполкі партыі БНФ Павел Севасцьян. Ён падвёў вынікі прэзідэнцкіх выбараў на Слонімшчыне. Па выбарах выказаўся кожны сябра БНФ, і распавёў, як адбываліся выбары на кожным слонімскім участку, дзе былі парушэнні і як галасавалі слонімцы.

Слонімскія сябры партыі БНФ вырашылі надалей не спыняць сваёй дзейнасці, а больш актыўна і сур’ёзна дзейнічаць на карысць сваёй Бацькаўшчыны. А таксама ўсе аднагалосна прынялі рашэнне ўжо сёння разам рыхтавацца да парламенцкіх выбараў і прыняць у іх самы актыўны ўдзел, нават нягледзячы на тое, што вырашаць па будучых выбарах іх партыйцы ў Менску.

Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.