Сябры ТБМ – супраць уплыву “Русского мира”



Сябры Таварыства беларускай мовы ў Баранавічах пачалі змагацца за пашырэнне ўплыву беларускай мовы ў горадзе.

IMG_5085

Яны зрабілі прапанову мясцоваму гарвыканкаму правесці круглы стол супольна з настаўнікамі, інтэлігенцыяй і іншымі аматарамі роднай мовы, кажа старшыня Баранавіцкай суполкі Таварыства беларускай мовы  Мікалай Падгайскі:

– Улады павінны  былі зрабіць па выніках перапісу насельніцтва дзве ці тры беларускія школы. Няхай гэта будуць не школы, а нармальныя беларускамоўныя класы ў розных школах. Але ж ніякага руху няма. І будзем таксама патрабаваць, каб і ва ўніверсітэце была адукацыя на беларускай мове, калі не цалкам, то хаця б часткова. Беларуская мова знікла з шыльды нашага гарвыканкама, цяпер яна рускамоўная – гэта ўсё ўплыў “Русского мира”.

Па выніках апошняга перапісу насельніцтва ў 2009 годзе ў Баранавічах павінна быць 2 ці нават 3 беларускамоўныя школы. Цяпер існуе толькі  адзін беларускамоўны клас у гімназіі №4. Дзе займаецца толькі 2 дзяўчынкі, бацькам якіх каштавала часу, нерваў, грошай і здароўя, каб захаваць гэты клас, які на самым пачатку быў значна большы.

IMG_5083

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.