Сямён Шапіра: За стан дарог будуць адказваць асабіста кіраўнікі



Сямён Шапіра загадаў дарожнікам аплаціць рамонт машын, разбітых на непачышчаных дарогах. Кіраўнік Менскай вобласці абурыўся тым, што дарожнікі кепска чысцяць магістралі ад снегу, які выпаў у Беларусі. Ён прапанаваў дарожным службам і чыноўнікам аплаціць рамонт машынаў, якія трапілі ў аварыі на заснежаных дарогах Меншчыны другога лістапада.

– Аварыі, які адбыліся па віне дарожных службаў, павінны быць аплочаны з кішэняў кіраўнікоў дарожнах арганізацый, ДАІ і старшыняў райвыканкамаў. Сёння мне на стол усе аварыі, які адбыліся з-за стану дарог, з панесенай шкодай для насельніцтва.

«Не насельніцтва будзе плаціць за гэта, а вы, начальнікі,» – заявіў Сямён Шапіра. Такая заява прагучала, калі чыноўнік прымаў грамадзян у Капылі, – перадае тэлеканал „Беларусь 1″.

Беларускае Радыё Рацыя