Сярэднесутачная тэмпература на 8-10 градусаў вышэй нормы



 

Сёлета да гістарычнага мінімуму зменшыўся ўзровень вады ў рэках Беларусі. На Берасцейшчыне ў некалькіх раёнах спынена праца паромных перапраў. Былая супрацоўніца Пінскага міжраённага цэнтра па гідраметэаралогіі Таццяна Гарошка кажа, што спякота сапраўды анамальная, але не рэкордная для палесскага рэгіёну:

– Усё надвор’я з мінулага тыдня і гэтага тыдня адрозніваецца тым, што сярэднесутачная тэмпература на 8-10 градусаў вышэй нормы. Вельмі шмат людзей кажа, што баліць галава і г.д. І вось гэта як раз адна з характарыстык, якая ўплывае на розніцы тэмператур и дае тое пагаршэнне самаадчування метэазалежным людзям.

Па словах Таццяны Гарошка, праблема крыецца не ў спякотным ліпені і жніўні, а ў анамальна цёплай зіме, адсутнасці снегу і неабходных маразоў ужо другую зіму запар. Калі ж зіма зноў будзе, як восень, то праблемы будуць яшчэ больш адчувальныя.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя