Сяргей Гоўша: Якая ўлада, такое і тэлебачанне



У 1996 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 21 лістапада Сусветным  днём тэлебачання. У гэты дзень прайшоў сусветны тэлевізыйны форум, дзе было вырашана пра абмен досведам у вобласці тэлебачання, творчымі прадуктамі  і ідэямі.

Зараз тэлебачанне мае вялікую ролю ва ўсім свеце. Яно фармуе грамадскія думкі і ўздзейнічае на выхаванне моладзі. І стала небяспечным інструментам у руках недобрасумленных і хцівых тэлевізійных работнікаў, як паказала практыка расейскага і беларускага тэлебачання, кажа праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша:

– Па-першае, тэлебачанне ў нас дзяражаўнае. А дзяржаўнае тэлебачанне праводзіць дзяржаўную палітыку, палітыку ўлады. У якіх руках улада? У дыктатарскіх. Тэлебачанне паказвае нам менавіта тое, што робіць Лукашэнка.

Многія беларусы лічаць, што паказ тэндэнцыйных расейскіх тэлеканалаў трэба абмежаваць або зусім закрыць ці адначасова з расейскімі адкрыць эфір украінскім, польскім і літоўскім тэлеканалам. Некаторыя бачаць нацыянальную небяспеку з боку расейскага тэлебачання. Ёсць нямала тых, хто пасля крымскага канфлікту адмовіўся ад расейскіх тэлеканалаў, пры гэтым не маюць цікавасці і да беларускіх.

Беларускае Радыё Рацыя