Сяргея Пятрухіна спрабавалі затрымаць падчас здымак перадачы



Супрацоўнікі АМАПу спрабавалі затрымаць блогера і вядучага праграмы “Народны рэпарцёр”. Пра гэта паведаміў грамадскі актывіст Дзяніс Турчаняк. “Выпадак адбыўся падчас здымкаў чарговай перадачы, дзе ў кадр трапіў адміністрацыйны будынак”, – паведаміў Турчаняк.

Каментуе сам Сяргей Пятрухін, да якога ўдалося датэлефанавацца:

– Выклікалі АМАПаўцаў, яны прыехалі, але нас не затрымлівалі.  Мы зараз знаходзімся  ў Століне па вельмі цікавай справе.

Сяргей Пятрухін – папулярны ў Берасці інтэрнэт-блогер, які робіць перадачы пра надзённыя праблемы берасцейцаў і пра карупцыю ва ўладных структурах. Вядучы спрабаваў балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, але па афіцыйных дадзеных прайграў свайму апаненту Леаніду Брычу з Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце