Сяржук Лацінскі: Пра смяротнае пакаранне ў Бабруйску не задумваюцца



Праваабаронцы раздалі на вуліцах Бабруйска некалькі соцень экземпляраў спецвыпуска «Народнай Волі», прысвечанага тэме смяротнага пакарання ў Беларусі. Такім чынам актывісты далучыліся да Тыдня супраць смяротнага пакарання, што праходзіў па ўсёй краіне.

izobrazhenie-061

Кіраўнік мясцовай філіі праваабарончага цэнтра Вясна Сяржук Лацінскі адзначыў, што большасць людзей ў Бабруйску не ведаюць пра існаванне смяротнай кары ў нашай краіне, але частка мінакоў выказвалася за адмену смяротнага пакарання.

– Некалькі мінакоў прыгадвалі тыя падзеі, якія адбыліся ў Менску ў гандлёвым цэнтры “Еўропа”, і таму казалі, што для такіх людзей трэба менавіта смяротнае пакаранне. Гэтая праблема не асвятляецца ў СМІ ў Бабрйску. Людзі бачаць “карцінку” з афіцыйных медыя і робяць нейкія высновы. Але яны не маюць альтэрнатыўнай інфармацыі, паводле якой маглі б стварыць сваё ўласнае меркаванне. 

izobrazhenie-062

У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання шматлікія гарады ў Беларусі далучыліся да інфармавання грамадскасці, раздачы матэрыялаў і дыскусій па гэтай тэме.

Беларускае Радыё Рацыя