Сын Парашэнкi сфатаграфаваўся ў футболцы з напісам „Russia”?



Сын прэзідэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкi Міхаіл сфатаграфаваўся ў футболцы з напісам „Russia”

Фотаздымак 16-гадовага Міхаіла Парашэнкі ў такой кофце апублікаваў у Instagram расеец Сяргей Кізіеў, які таксама вучыцца ў брытанскім колледжы Concord. Калі на фота звярнулі ўвагу медыі, ён абмежаваў доступ да свайго акаўнта – цяпер убачыць яго фота могуць толькі тыя, хто знаходзяцца ў яго ў сябрах.

Блогер Раман Шрайк адзначае, што фота захавалася ў кэшы Facebook і было апублікавана ў лістападзе 2016 году. Ён адзначае, што фота магло быць зроблена да пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны. 

Тым не менш гэтае фота выклікала вялікі розгалас. Іншыя крыніцы сцвярджаюць, што гэта фотамантаж, а на сапраўдным здымку Міхаіл Парашэнка быў у футболцы з напісам Roshen.

Беларускае Радыё Рацыя