Сёмая польская дыктоўка ў Гародні



Больш за 250 чалавек прыняло ўдзел у сёмай польскай дыктоўцы імя Крыстыны Бахэнэк, якая адбылася ў Гародні. Мерапрыемства зарганізавана  грамадскім аб’яднаннем “Polska Macierz Szkolna” пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча і арганізацыі Wspólnotа Polskа. Адмысловы тэкст дыктоўкі аўтарства старшыні Падляшскага аддзела Wspólnoty Polskiej Анны Кятліньскай быў прысвечаны Генрыку Сянкевічу.

Як зазначае ўдзельніца дыктоўкі гарадзенка Вікторыя Брадовіч, мерапрыемства нездарма цешыцца папулярнасцю сярод жыхароў горада над Нёманам:

– Гэта адзінае месца, дзе могуць праверыць свае веды. Трохі месцаў для навукі ў Гародні ёсць. Але няшмат. Бо не толькі дзеці, што вучацца ў польскай школе, але і дзеці па-за ёй могуць праверыць свае здольнасці, паглядзець, як гэта ёсць. Думаю, гэта вялікая прыгода для кожнага.

Гран-пры сёмай польскай дыктоўкі імя Крыстыны Бахэнэк здабыла Ірэна Гайдукевіч. Сёлета мерапрыемства прайшло ў пяці гарадах Беларусі. Упершыню да напісання польскай дыктоўкі далучыўся Гомель.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня