Сёння на небе будзе «Суперпоўня»



У ноч з 14 на 15 лістапада Месяц будзе падавацца большым, чым звычайна. Усё з-за таго, што поўня супадзе з перыгеем – момантам, калі Месяц знаходзіцца на сваёй арбіце найбліжэй да Зямлі.

11924551_886092134794613_8521584859518538951_n-660x440

Розніца паміж апагеем (самая далёкая кропка на арбіце) і перыгеем (самая блізкая кропка) па адлегласці Месяца ад Зямлі складае 14%. У дадатак да гэтага Поўня заўсёды падаецца большаю, бо ў гэты час яна адбівае найбольш святла ў кірунку планеты.

Аднак прагнозы сіноптыкаў не надта абнадзейваюць: чакаецца, што ўночы неба застанецца зацягнутае хмарамі, толькі месцамі магчымыя праясненні. На бясхмарным небе «Суперпоўня» ў параўнанні са звычайнай выглядала б, як на гэтым відэа:

https://www.youtube.com/watch?v=tTEQMemI3Pc

У гэту ноч «Суперпоўня» наблізіцца да зямлі на рэкордна малую адлегласць –  356 тысяч 511 кіламетраў. Тым часам сярэдняя адлегласць складае амаль на 30 тысяч кіламетраў больш. Апошні раз настолькі блізка «Суперпоўню» назіралі ў 1948 годзе.

Яшчэ раз «Суперпоўню», аднак ужо не настолькі «блізкую» да нашай планеты можна будзе назіраць 14 снежня, паведамляе «Белсат».