Таццяна Еўдакімава атрымала ўзнагароду Ядкоўскага



У Гародні Таццяна Еўдакімава – шматгадовая арганізатарка школьнай краязнаўчай гульні „Я этим городом храним” – стала лаўрэатам узнагароды імя Юзэфа Ядкоўскага. Гэтая грамадская ўзнагарода была ўрачыста ўручана ў „Цэнтры гарадскога жыцця Гародні”. Кажа мінулагодні атрымальнік узнагароды Андрэй Вашкевіч.

Гэтая ўзнагарода выключна грамадская. Кампанія людзей, якія самі маюць пэўныя заслугі ў даследаванні горада, шукае чалавека, годнага быць лаўрэатам гэтай узнагароды. І сёлетнім лаўрэатам стала Таццяна Еўдакімава. Гэта чалавек, дзякуючы якому сотні маладых гарадзенцаў, сотні школьнікаў прыйшлі на заняткі па сваёй гісторыі і краязнаўстве.

Сярод прэтэндэнтаў сёлета былі як прафесійныя гісторыкі, так і аматары. Гэта акалічнасць стала напярэдадні вызначэння пераможцы прычынай супярэчнасцяў сярод рады ўзнагароды. Прафесар Алесь Краўцэвіч адышоў прынцыпова ад справы ўзнагароды Ядкоўскага.

Адышлі ад гэтага ў той ці іншай форме прафесар Алесь Смалянчук і прафесар Юры Гардзееў. У арганізацыі прэміі Ядкоўскага за апошнія два гады адбыліся істотныя змены – не да лепшага, а да горшага, якія ў значнай ступені прынізілі статус і дэвальвіравалі саму ідэю гэтай узнагароды. Я не быў сярод ініцыятараў стварэння гэтай узнагароды, але быў ад пачатку. Прафесійныя гісторыкі ўзнагароджваюць краязнаўцаў. І вельмі важным было тое, што прафесійныя гісторыкі не бяруць удзелу ў конкурсе на здабыццё ўзнагароды.

Традыцыйна ўзнагарода імя Юзэфа Ядкоўскага ўручаецца на дні Святога Губерта – альтэрнатыўным дні Гародні.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара