Таццяна Караткевіч наведала Мікашэвічы і Лунінец



У Мікашэвічах і Лунінцы адбылася сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Таццянай Караткевіч. У Мікашэвічах, па словах ініцыятара сустрэчы, сябра ініцыятыўнай групы Караткевіч Віталя Каліноўскага, сустракалі Таццяну з кветкамі. Людзі чакалі яе на вуліцы, чакалі і ў зале Дома культуры. Усяго сабралася каля 90 чалавек. Пытаняў да Караткевіч было шмат.

Кажа Віталь Каліноўскі:

– Хвілін 40-45 ішла размова пра тое, што хвалюе людзей. Яны таксама цікавіліся, як яна мяркуе вырашаць пытанне з беспрацоўем. Таццяна Караткевіч пыталася ў людзей, ці задаволены яны мясцовымі ўладамі.

У Лунінцы прыйшло на сустрэчу каля 100 чалавек. Сустрэчы прайшлі без эксцэсаў. Было відаць, што людзі настроены на перамены. Але зусім не ўпэўнены, што іх выбар праўдзіва ўлічаць.

Беларускае Радыё Рацыя