Таварыству беларускай мовы патрэбная дапамога



Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны патрабуе дапамогі. Чарговы раз падвысілася арэндная плата за сядзібу арганізацыі, якая на сёння складае каля 14  мільёнаў 360 тысяч рублёў штомесяц, акрамя таго трэба рэгулярна плаціць за камунальныя паслугі, тэлефон, электрычнасць ды інтэрнэт.

Намесніца старшыні таварыства Алена Анісім нагадвае, што ў мінулым годзе атрымалася “выжыць” таксама дзякуючы ахвяраванням неабыякавых грамадзян. Арганізацыя ў сваю чаргу можа сканцэнтравацца на сваёй непасрэднай дзейнасці:

– Калі мы можам не думаць пра аплату арэнды, то можам накіраваць свае высілкі на тое, каб займацца канкрэтнымі справамі – арганізацыяй нацыянальнага ўніверсітэта, думаць пра тое, хто і як будзе бараніць нашыя інтарэсы ў будучым парламенце. Гэта нашае жыццё і ад таго актыўныя мы ці не ў грамадскім жыцці, залежаць нашыя канкрэтныя справы і наш канкрэтны лад жыцця.

Спісы ахвярадаўцаў будуць рэгулярна друкавацца ў „Нашым слове” і размяшчацца на сайце Таварыства беларускай мовы.

Ахвяраванні можна пералічыць на рахунак ТБМ  3015741233011 код 739  у  аддзяленні №539 ААТ „Белінвестбанка” УНП 100129705 (бланк спампаваць можна тут).

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота RFE/RL