Тэракт у Стамбуле: больш за 40 смяротных ахвяраў (абноўлена)



Ахвярамі выбухаў у міжнародным аэрапорце Стамбулу, паводле апошніх звестак стала 41 асоба, параненых каля 240. Сярод ахвяраў 10 замежных грамадзянаў.

Такія лічбы прывялі ў 29 чэрвеныя улады Стамбула. Сярод загінушых 10 замежнікаў, трое ахвяраў нападу мелі падвойнае грамадзянства.

Як адзначае Reuters, напад ў аэрапорце імя Атацюрка стаў самым крывавым паводле колькасці ахвяраў тэрактам у Турэччыне сёлета.

***

У выніку выбухаў у аэрапорце Атацюрк загінулі 36 чалавек, паведаміў прэм’ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым. Паводле яго слоў, атака на аэрапорт адбылася ў той час, як Турцыя паспяхова змагаецца з тэрарызмам, перадае rbc.ru.

Ахвярамі выбухаў у аэрапорце Атацюрк сталі 36 чалавек, многія паранены, заявіў прэм’ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым, перадае Reuters. Паводле слоў прэм’ер-міністра, сярод загінулых могуць быць замежнікі.

Йылдырым падкрэсліў той факт, што атака ў аэрапорце Стамбула адбылася ў той час, як Турцыя дасягае поспеху ў барацьбе з тэрарыстамі. Па словах прэм’ера, выбухі ў аэрапорце паказалі, што тэрарызм – глабальная пагроза.

Йылдырым таксама распавёў некаторыя падрабязнасці атакі. Паводле яго слоў, у нападзе ўдзельнічалі тры тэрарысты-смяротнікі, яны прыехалі да аэрапорта на таксі. Усе трое адкрылі агонь са зброі, якую прынеслі з сабой, а затым падарвалі сябе. Паводле слоў прэм’ер-міністра, улады Турцыі падазраюць, што за атакай стаіць групоўка „Ісламская дзяржава”.

У аэрапорце імя Атацюрка ў Стамбуле прагрымелі выбухі. 28 асобаў загінулі, каля 100 параненыя.

00:35 

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі выказала словы падтрымкі Турэччыне з нагоды тэракту у Стамбуле.

«Яшчэ адзін трагічны тэракт у Турцыі. Еўразвяз падтрымлівае турэцкі народ. Усе яны ў нашых сэрцах», — напісала кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Фэдэрыка Магерыні ў Twitter.

00:30

Самалёты, што ляцелі ў Стамбул, накіроўваюцца для пасадкі ў Анкару і Ізмір

Міжнародны аэрапорт Атацюрка ў Стамбуле не прымае рэйсы, самалёты накіроўваюць на пасадку ў Анкару, Бурсу, Ізмір, Каджаэлі, Чарум і ў стамбульскі аэрапорт Сабіха Гёкчэн.

00:20

Губернатар Стамбула паведаміў, што ахвярамі тэракту сталі 28 асобаў.

00:15

Улады Турэччыны паведамілі пра трох смяротнікаў у аэрапорце Стамбула

«Мы мяркуем, што выбухі на ўваходзе, выхадзе, а таксама на паркоўцы ў міжнародным тэрмінале стамбульскага аэрапорта Атацюрка  здзейснілі тры тэрарыста-смяротнікі», — заявіў губернатар Стамбула Васіп Шахін.

00:09

Смяротнік ў аэрапорце Стамбула падарваў сябе падчас спробы затрымання.

Адзін з тэрарыстаў-смяротнікаў прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне, калі яго паспрабаваў затрымаць паліцыянт.

23:45

Ізраільскія СМІ паведамляюць, што лічба ахвяраў узрасла да 20, а параненых — больш за 100 асобаў.

23:34

У Стамбуле яшчэ адзін выбух – каля ўваходу на станцыю метро „Аэрапорт”, паведамляюць СМІ.

***

23:15

Некаторыя самалёты, якія ляцелі ў Стамбул, працягваюць палёт, аднак іх перанакіравалі ў іншыя аэрапорты, паведамляюць СМІ.

23:00

Міністр юстыцыі Турэччыны, якога цытуе Reuters паведаміў, што загінула не менш за 10 асобаў, ня менш за 20 параненыя. Міністр дадаў, што некалькі нападнікаў увайшлі ў аэрапорт і пачалі страляць з аўтаматаў Калашнікава. Спасылаючыся на крыніцы у турэцкіх спецслужбах Reuters паведаміла, што ў аэрапорце адбыўся «падвоены тэракт, здзейснены тэрарыстамі-смяротнікамі». Тэрарысты планавалі падарваць сябе перад пунктам кантролю бяспекі. Паліцыя «пачала страляць у тэрарыстаў каб нейтралізаваць іх», але невядома ці гэтая акцыя закончылася паспяхова.

Тэлеканал «NTV» паведаміў, што сведкі бачылі чатырох узброеных людзей, якія выбягалі з тэрміналу.

22:39

Тэлеканал «CNN Turk» напісаў на сваім сайце пра «серыю выбухаў і стрэлы». Страляніна верагодна адбылася на паркоўцы ля аэрапорту Атацюрка, адразу пасля выбухаў.

«CNN Turk» піша пра прысутнасць на месцы паліцыі і шматлікіх машынаў хуткай дапамогі, а таксама цытуе словы сведкі падзеяў, які сказаў у тэлеэфіры, што параненых у шпіталі развозілі таксісты. Аэрапорт цалкам закрыты.

CmD9UFrWQAElIgD

Звесткі пра «вялікую колкасць параненых» пацвярджае таксама на падставе сваіх крыніцаў дзяржаўны тэлеканал «NTV». Тэлеканал «Haberturk» паведаміў пра штонайменш «адзін выбух у зале прылётаў.

CmD9TXJWkAQztpV

CmD-0W7WYAIde_T

CmD-2j0XIAAc0p1

Беларускае Радыё Рацыя 

Фота: twitter.com/Conflicts, REUTERS