Трагедыя ў Бярэзінскім раёне: на снарадзе падарваліся дзеці



У Бярэзінскім раёне двое дзяцей 2007 і 2008 гадоў нараджэння падарваліся на снарадзе, трэці хлопчык 2005 году — шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

000024_454900_big

 

Трагедыя здарылася ў полі каля вёскі Вешаўка. Як мяркуецца, дзеці падарваліся на снарадзе часоў другой сусветнай вайны, паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэту Беларусі – Юлія Ганчарова.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі цэнтральнага апарата Следчага камітэту, прызначаныя неабходныя судова-медычныя экспертызы. Паведамляецца, што дзеці не знаходзіліся на ўліку як ненадзейныя, у поле зроку міліцыі не траплялі і раслі ў добрых сем’ях.

Фота СК