Трампень, курсапад: дызайнер стварыў палітычны жартоўны каляндар



Дызайнер Багдан Працішын стварыў каляндар на ўкраінскую рэчаіснасць. Акрамя ўкраінскіх палітыкаў, у календары намаляваныя абраны прэзідэнтам ЗША Дональд Трамп і верхаводы тэрарыстычных арганізацый „ДНР” і „ЛНР”.

114734_big

„Паколькі ў 2016-м выбараў не было – дармовыя каляндарыкі нам ніхто не раздаваў. Выпраўляю гэтае бязладдзе”, – напісаў дызайнер на сваёй старонцы ў Facebook. Пакуль у календары толькі 8 месяцаў з 12-ці. „Люты, чэрвень, ліпень і снежань не прыдумаў, таму чакаю вашыя ідэі ў каментарах”, – напісаў Працішын.

gordonua.com