Траўматызм на прадпрыемствах Гарадзеншчыны



Невыкананне тэхнікі бяспекі ды ўжыванне алкаголю на працоўных месцах — галоўныя прычыны смяротных выпадкаў і траўматызму на прадпрыемствах Гарадзеншчыны.

За 10 месяцаў у вобласці зафіксавана 9 смяротных выпадкаў на вытворчасці. Цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымалі 50 чалавек. Сярод прычынаў трагедыяў фіксуе таксама неадпаведная падрыхтаванасць персаналу — кажа Таццяна Хаметзянава з Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы:

— Неабучаны чалавек не павінен працаваць на той працы, ня якую яго хоча прыняць наймальнік. Павінны  быць: пасведчанне, дыплом на адпаведную прафесію. Або, адпаведнае абучэнне можа правесці сам наймальнік, калі ў яго для гэтага ёсць адпаведная база. Гэта тычыцца рабочых прафесіяў, дзе у нас найчасцей здараюцца траўмы і парушэнні падчас выканання абавязкаў.

Найбольш востра праблема траўматызму стаіць ў прыватных установах Гарадзенскай вобласці. Менавіта  на прадпрыемствах недзяржаўнай формы ўласнасці назіраецца  найбольшае падвышэнне колькасці такіх выпадкаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня