Труп магілёўскай пенсіянеркі паўгода праляжаў у ванным пакоі



Дваццаціпяцігадовы магіляўчанін арыштаваны па падазрэнні ў забойстве ўласнай маці, труп які быў знойдзены толькі праз паўгода пасля ўчынення злачынства.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, цела 66-гадовай пенсіянеркі з прыкметамі гвалтоўнай смерці было знойдзена 30 кастрычніка ў доме па вуліцы Маўчанскага. „Падчас першапачатковых следчых дзеянняў устаноўлена датычнасць да ўчынення гэтага злачынства 25-гадовага сына пацярпелай. Мужчына жыў у кватэры разам з маці”, — расказала Салянюк.

Паводле даных следства, у маі гэтага года жанчына выказала незадаволенасць ладам жыцця сына, у сувязі з чым адбыўся канфлікт, падчас якога падазраваны нанёс маці ўдары па галаве. „Ад атрыманых пашкоджанняў пенсіянерка памерла, а мужчына схаваў цела ў ванным пакоі, дзе яно і праляжала амаль паўгода. Каб трупны пах не адчулі суседзі, падазраваны паспрабаваў загерметызаваць вентыляцыйныя адтуліны, шчыльна зачыніў дзверы і абклеіў іх скотчам”, — адзначыла прадстаўнік УСК.

Падазраваны затрыманы, у дачыненні да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.

belapan.by