Цэнтр Гародні – без вады



Зачыніліся кавярні і крамы. На вуліцы Савецкай – прарвала трубу.

Жыхары дамоў і супрацоўнікі офісаў вымушаныя браць ваду на вуліцы з прывезенай бочкі і карыстацца часовай прыбіральняй. Труба лопнула пад старым брукам, у лічаныя хвіліны супрацоўнікі водаканала паспелі папярэдзіць сур’ёзную паводку ў цэнтры горада, своечасова адключыўшы ваду.

get_img (1)

get_img (3)

get_img (2)

Праблему абяцаюць вырашыць да вечара, 26 кастрычніка.

Твой Стыль