Ці абмяркуюць генеральны план развіцця Пінска з жыхарамі горада?



Ці абмяркуюць генеральны план развіцця Пінска з жыхарамі горада? Папярэдні генеральны план прадставілі кіраўніцтву горада над Пінай, але само аблічча палескай сталіцы змяняецца з 2014 года, калі адбыліся абласныя «Дажынкі».

Гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін упэўнены, што абмяркоўваць з гараджанамі трэба кожны крок, які рэальна ўплывае на жыццё горада:

— Апошняе такое пасяджэнне з грамадскасцю па зацвярджэнні плана правялі яшчэ да 2000 ці 2010 года, я цяпер не магу прыгадаць. Знакавыя рэчы павінны праходзіць не рашэннем нейкага чалавека, якія магчыма нават далёкі да Пінска. Добраўпарадкаваннем Пінска займаліся не пінскія людзі, у горадзе яны не жылі і не бывалі як след. Таму выйшаў такі нерэальны праект для горада.

У Пінскім гарвыканкаме кажуць, што папярэдняе знаёмства з генеральным планам развіцця горада адбылося ў вузкім коле кіраўніцтва, каб скарэктаваць відавочныя хібы ці недапрацоўкі. Адмыслоўцы Інстытута горадабудаўніцтва яшчэ працягваюць працы над праектам.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск