Ці аб’яднаюцца два саюзы палякаў у Беларусі?



Галоўная Рада непрызнаванага афіцыйным Менскам Саюзу палякаў Беларусі абвяргае магчымасць абʼяднання з СПБ пад кіраўніцтвам Мечылава Лысага.

Пра магчымасць абʼяднання двух саюзаў інфармавала польская прэса. Штодзёнка „Rzeczpospolita” паведамляла, што ўрады Беларусі і Польшчы распрацавалі закулісны сцэнар урэгулявання праблемы польскай меншасці. Паводле газеты, абʼяднаць абедзве арганізацыі плануецца пад адной назвай. Пасля гэтага, нібыта, яна б працавала згодна з беларускім заканадаўствам.

Пасля доўгага абмеркавання чальцы Галоўнай рады СПБ выказалі рашучы пратэст супраць апісаных у СМІ планаў, паведамляе сайт znadniemna.pl.

Праблемы Саюзу палякаў Беларусі пачаліся пасля VI З’езду ў 2005 годзе. Улады анулявалі выбар на старшыню арганізацыі Анжалікі Борыс.