Ці бралі ўдзел у жорсткім разгоне пратэстоўцаў расейскія спецназаўцы?



Ці бралі ўдзел у жорсткім разгоне пратэстоўцаў у Менску 25 сакавіка расейскія спецназаўцы? Такая інфармацыя апошнімі днямі з’явілася ў незалежных СМІ. Сваё меркаванне выказвае кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў:

– Ва ўсіх гэтых размовах і пошуку расейскага следу трэба задаваць пытанне: каму гэта выгадна? Выгадна гэта перш за ўсё беларускім уладам, якія могуць быць і крыніцай такіх жартаў і плётак, каб нейкім чынам з аднаго боку дэзарыентаваць людзей, а з іншага боку перакласці адказнаць за тое, што адбываецца на некага іншага. Гэта даўняя гісторыя і безумоўна няікіх замежнікаў там не было, разганялі свае, у тым ліку людзі, якіх перакінулі з рэгіёнаў. Сапраўды шмат хто з іх ніколі не быў у Менску, не арыентуецца ў горадзе. Частка з іх вельмі слаба, або ўвогуле нічога не разумее па-беларуску.

Каментуючы наступствы для краіны жорсткага разгону акцыі, эксперт адзначае, што Беларусь цяпер і так не карысталася поўным даверам Захаду, а пасля 25 сакавіка страціла апошні імідж “уцямнага партнёра” для дыялогу.

Беларускае Радыё Рацыя