Ці дапаможа новы ўказ Лукашэнкі выратаваць вёску?



Указ №97, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 15 сакавіка, скіраваны на змяншэнне цякучасці кадраў на вёсках.

вёска

Паводле указа, калгасы змогуць прадаваць заселенае грамадзянінам жыллё тым, каму яно патрэбна, беручы пад 1% крэдыт у Белаграпрамбанку на 40 гадоў з умовай не пакідаць  гаспадарку 15 гадоў.

Дэпутат Першамайскага сельвыканкама Валер Білібуха лічыць, што і гэты захад нічога не дасць. Трэба пачынаць з падвышэння заробкаў:

– У вёсцы ўсё дайшло да першабытна-абшчыннага ладу. Калі ў вёсцы будзе годны заробак, не паўтара мільёна – два, то тады моладзь возьме крэдыты, самі пабудуюць дамы, якія ім патрэбныя, а не гэтыя халупы, якія валяцца праз пяць гадоў.

– Хто прызвычаіўся да горада, той жыве ў горадзе і не едзе ў вёску. Цяжка працаваць трэба, у вёсцы жыць складана.

– Як ён з двух мільёнаў штосьці яшчэ і выплаціць? Нават на сорак гадоў дадуць крэдыт, але ён не выплаціць. Усе выхаваныя пры камунізме, і жывем мы так жа – пры тым жа камунізме, у спадзяванні на лепшае, але адкуль яно возмецца ніхто не ведае.

Паводле людзей, у аграгарадкі закапалі шмат мільярдаў. Аддачы не відаць, таму спатрэбіўся новы указ №97. Чарговая спроба адрадзіць вёску з дапамогай мер, прапісаных указам, будзе неэфектыўнай і вёску не выратуе, упэўнены вяскоўцы.

Беларускае Радыё Рацыя