Ці ўбачаць беларусы “Крывавы Месяц”?



У ноч з 27 на 28 верасня з тэрыторыі Еўропы будзе бачны т.зв. „Крывавы Месяц”. Натуральны спадарожнік Зямлі будзе адценены Зямлёй і знойдзецца ў т.зв. перыгеуме, то бок, у найбліжэйшым пункце калязямной арбіты.

Luna7

Апошні раз „Крывавы Месяц” такіх габарытаў быў 30 гадоў таму.

У гэты час месяц „афарбоўваецца” ў чырвоны колер праз дысперсію святла ў атмасферы Зямлі. Рэдкую прыродную з’яву можна будзе назіраць пачынаючы з 3:11 беларускага часу. Кульмінацыя зацмення наступіць а 5:48.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота vietq.vn