Ці з’явіцца на Фолюшы беларускамоўная група?



Дзіця павінна вывучаць беларускую мову з першых гадоў жыцця. Так лічыць адна з гарадзенскіх сем’яў.

Таму пара вырашыла знайсці аднадумцаў сярод бацькоў і арганізаваць у мікрараёне Фолюш беларускамоўную групу ў дзіцячым садку. Што для гэтага трэба і як працуюць беларускамоўныя групы, даведвалася карэспандэнтка тэлеканала «Гродна Плюс».