Турыстаў у Нясвіжы будзе вазіць электробус



У Нясвіжскім палацава-паркавым комплексе з’явіўся першы турыстычны электробус.

Электробус

Новы электрамабіль разлічаны на 20 турыстаў. Ён мае шырокія вокны, бясшумны ход і аўдыягід. Зарадзіць аўтобус можна ад звычайнай разеткі. Поўнай зарадкі хапае на 70 кіламетраў.

Купля электробуса — частка праекта пераходу Беларусі да зялёнай эканоміцы. Яго арганізатары — Еўрасаюз і праграма развіцця ААН у Беларусі.

https://www.youtube.com/watch?v=d5gCUCm_Ycc