”Турысты-авантурысты” – квэст у Гародні



Поўсотні гарадзенцаў прыняло ўдзел у адмысловай гульні, прысвечанай міжнароднаму дню турызма і мела назву ”Турысты-авантурысты”. Квэст складаўся з 26 розных заданняў, палову з якіх трэба было знайсці праз Інтэрнэт, а другая палова – гэта былі аб’екты ў горадзе над Нёманам, на якіх маладзёны з дапамогай ліхтарыка шукалі нанесеныя знакі. Гульцамі гэтага мерапрыемства сталі ўдзельнікі гарадзенскага праекта “Энкаўтэр” і “Night City”. А пераможцамі – неаднаразовыя пераможцы розных мінародных і міжрегіянальных спабораў пад назваю “Квэст”, альбо “Схватка”.

Пра гульню распавядае Зміцер, капітан каманды пераможцаў гульні:

– Было прыемна сабрацца пасля доўгага перапынку, таму што гульняў даўно не было, засумавалі і сабраліся. На жаль, не шмат камандаў сабралася, павінна было быць больш . Гульня была хуткая, дынамічная, на некалькіх узроўняў былі складанасці, але пасля шэрагу падказак у нас усё атрымалася. І мы здзівілся, што быў адрыў на фінішы, бо ў прынцыпе было не складана.

Аўтарамі гэтай гульні сталі маладзёны з Гародні, Гомеля і Магілёва, якія ўжо неаднаразова пісалі розныя гульні асобна. “Турысты-Авантурысты” – гэта быў іх першы сумесны праект, які на думку тых, хто прымаў у ім удзел, атрымаўся вельмі ўдала.

Беларускае Радыё Рацыя