Кандыдатаў у прэзідэнты запрашаюць у Зэльву



У Слоніме адбылося пасяджэнне мясцовага згуртавання дэмакратычных сіл. Сябры згуртавання праз сродкі масавай інфармацыі звярнуліся да тых асобаў, за якія сёння збіраюць подпісы за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. У звароце слонімцы запрашаюць Аляксандра Лукашэнку, Сяргея Калякіна, Сяргея Гайдукевіча, Таццяну Караткевіч, Анатоля Лябедзьку, Віктара Цярэшчанку, Жану Раманоўскую і Мікалая Улаховіча ў суботу, 8 жніўня, у Зэльву, каб разам адзначыць 105-я ўгодкі з дня нараджэння вялікай беларускай паэткі-змагаркі Ларысы Геніюш. У Зэльве кожны з гэтых асобаў можа сустрэцца з мясцовымі жыхарамі, а таксама выступіць перад творчай інтэлегенцыяй, якія будзе адзначаць юбілей паэткі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя.