Тысячы мёртвых рыбаў



Берагі ручаіны ў вёсцы Каменка Шчучынскага раёна выглядаюць не найлепей.

рыба

Як піша сайт s13.ru, каля Каменкі ёсць возера, якое сёлета перадалі ў арэнду Шчучынскаму заводу «Аўтапровад» дзеля далейшага таварнага рыбаводства і аказання паслугаў рыбаловам-аматарам. Цяпер возера асушаюць і чысцяць, а вынік гэтай ачысткі, у выглядзе мноства мёртвай рыбы, пабачыў чытач сайта.

рыбы 2

Як расказалі газеце «Дзянніца» ў паляўніча-рыбалоўнай гаспадарцы «Каменскае», дно ачышчаюць, на зіму яно павінна прамерзнуць, а пазней у планах – запуск таўсталобіка, карпа, белага амура ды іншых відаў.

рыбы 3

Фота: s13.ru