У ААН зарэгістравана скарга Вольгі Крапоцінай



Скаргу гарадзенскай грамадскай актывісткі Вольгі Крапоцінай зарэгістравалі ў Камiтэце па правах чалавека ААН.

kr4

Напрыканцы 2014 года дзяўчыну аштрафавалі за ўлёткі «Вярніце Крым Украіне». Вольгу затрымалі 19 верасня 2014 года з улёткамі ў падтрымку Ўкраіны, а 18 лістапада суддзя Ленінскага раённага суда Дзмітрый Бубенчык па абвінавачанні ў «незаконным вырабе і распаўсюдзе друкаванай прадукцыі» аштрафаваў дзяўчыну на 30 базавых велічыняў.

?????????????

Дзяўчына вырашыла дамагчыся справядлівасці ў міжнародных інстанцыях, прайшоўшы ўсе беларускія судовыя працэдуры:

— Нечакана было так хутка атрымаць адказ, бо казалі, што людзі чакаюць гадамі, але вось маю скаргу ўжо прынялі і зарэгістравалі. Калі казаць пра тое, ці я маю нейкае спадзяванне на тое, што задаволяць гэтую скаргу, дык так, вядома, інакш я і не падавала б гэтыя дакументы. Спадзяванне толькі на тое, што хаця б міжнародная арганізацыя прызнае несправядлівасць абвінавачванняў. Я выдатна разумею, што калі будзе магчымасць атрымаць хаця б маральную сатысфакцыю гэта будзе ўжо зусім іншая краіна і ад яе я грошы патрабаваць не буду.

Што вырашыць Камiтэт па правах чалавека ААН і якое рашэнне ён прыме — пакажа час. Аднак, дзяўчына спадзяецца, што рашэнне будзе на яе карысць.

Беларускае Радыё Рацыя