У Адэсе аблілі фарбай шыльду маршалу Жукаву



У Адэсе 28 красавіка грамадскія актывісты аблілі чырвонай фарбай мемарыяльную дошку ў гонар савецкага ваеначальніка Георгія Жукава і павалілі памятны камень маршалу СССР.

Закладны камень помніка палкаводцу, які знаходзіцца на аднайменным праспекце, быў павалены невядомымі. Раней у гэты ж дзень прыхільнікі Еўрамайдана аблілі фарбай мемарыяльную дошку Жукаву на будынку ваенкамату. Супрацоўнікі ваенкамата і паліцэйскія не заміналі актывістам.

27 красавіка паведамлялася, што пракуратура Адэскай вобласці пачала крымінальную справу з-за рашэння гарсавету ад 26 красавіка вярнуць вуліцам і завулкам Адэсы ранейшыя назвы, у тым ліку і праспекту маршала Жукава.

У канцы траўня 2016 году Міхаіл Саакашвілі, які тады быў кіраўніком Адэскай вобласці, аддаў распараджэнне, згодна якому павінны былі знесены ўсе барэльефы, помныя знакі і бюсты, усталяваныя ў гонар ваеначальніка.

У траўні 2016-га ў рамках закона аб дэкамунізацыі кіраўніцтва Адэскай вобласці перайменавала ў горадзе 51 вуліцу. Так, вуліца Валянціны Церашковай стала вуліцай Героеў Крут, праспект маршала Жукава – праспектам Нябеснай сотні, вуліца Астроўскага – імя Івана Мазепы.

Беларускае Радыё Рацыя