У Адэсе невядомыя захапілі гатэль з закладнікамі



У Адэсе адбыўся напад на гатэль і захоп закладнікаў. Відавочцы расказваюць, што з боку гатэля чулася страляніна. Пра гэта паведамляе адэскі інтэрнэт-рэсурс 048.ua.

odessa_zahvat_3

Падзеі ў Адэсе ўваскрашаюць у памяці падзеі старонкі з «Адэскіх аповедаў» Ісака Бабеля. Каля поўначы да гатэля «Villa le Premier» пад’ехалі некалькі аўтамабіляў, у якіх было каля дваццаці ўзброеных асобаў у камуфляжы. Невядомыя уварваліся ў гатэль і адразу распачалі перастрэлку з аховай. Перастрэлка з выкарыстаннем вогнепальнай і траўматычнай зброі доўжылася каля 15 хвілінаў. Пры гэтым адзін з ахоўнікаў быў паранены. Пасля перамогі над аховай невядомыя ўзялі ў закладнікі ўсіх, хто знаходзіўся ў гатэлі і забарыкадаваліся ўнутры.

Неўзабаве да гатэля прыбыў паліцэйскі спецназ. У выніку спецаперацыі усіх закладнікаў вызвалілі. Паліцыя затрымала 20 асобаў. Ахвяр падчас спецаперацыі не было.

 Пра дэталі спецаперацыі пакуль не паведамляецца. Паводле папярэдняй інфармацыі, галоўны матыў захопу гатэля з закладнікамі – рэйдарскі перадзел уласнасці.

____7917_650x410

odessa_zahvat_4

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна

Фота: rbc.ua