У актывістак хочуць канфіскаваць кватэру і дом



Судовыя выканаўцы наклалі арышт на кватэру Тамары Сяргей у Менску, а таксама на прыватны дом Валянціны Каваленкі ў Бабруйску.

Такім чынам улады намагаюцца спагнаць з грамадскіх актывістак штрафы, прысуджаныя за ўдзел у пікеце на плошчы Свабоды ў Менску 31 сакавіка. У той дзень абедзве жанчыны — актывісткі грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконня ў пракуратуры і судах» — выйшлі на пікет з плакатамі: «Патрабуем ад чынавенства выканання Канстытуцыі краіны», «Чыноўнікі і дэпутаты схаваліся ад народа за плотам адпісак» ды іншымі. Дазволу на пікет не ўдалося атрымаць.

zanczyny_kavalenka_9.8.16__1__logo

Пікет на плошчы Свабоды 31 сакавіка 2016 года

Радыё Свабода