У Асіповіцкім раёне самаробны трактар трапіў адразу пад два цягнікі



Два чалавекі пацярпелі ў выніку сутыкнення трактара з двума цягнікамі на станцыі Ясень Асіповіцкага раёна.

6af670aeabe11c4eb467933d919a4a46

Як паведаміла інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Вольга Вяршубская, аварыя адбылася 23 жніўня ў 21.15.

Жыхар Асіповіцкага раёна на самаробным трактары рухаўся па вёсцы Станцыя Ясень. „Перасякаючы чыгуначны пераезд на забараняльны сігнал святлафора, ён трапіў пад пасажырскі цягнік Менск — Гомель, а затым пад цягнік Гомель — Гародня. Цягнік Гомель — Гародня, звярнуўшыся да экстранага тармажэння, учыніў датычнае сутыкненне з трактарам, які стаяў на пераездзе”, — расказала прадстаўнік ДАІ.

У выніку падвойнага сутыкнення 46-гадовы трактарыст і яго 60-гадовая пасажырка шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне мясцовай бальніцы.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

belapan.by