У аўтааварыі пад Бранскам загінуў адзін беларус, трое атрымалі траўмы



Аварыя адбылося 14 красавіка, каля 08.45, на 69 кіламетры трасы Бранск – Навазыбкаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе рэгіянальнага кіравання ДІБДР.

dtp_bryansk_14042016

Паводле папярэдняй інфармацыі, 48-гадовы кіроўца Volkswagen Passat рухаўся з боку Бранска ў напрамку Навазыбкава, выехаў на паласу сустрэчнага руху, па датычнай сутыкнуўся з Nissan Qashqai, пасля чаго ўрэзаўся ў ЗІЛ і Kia Sorento. Для дэблакіроўкі людзей з VW патрабавалася дапамога ратавальнікаў.

2dtp_bryansk_14042016

У выніку ДТЗ кіроўца Volkswagen ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Тры пасажыры VW (мужчыны 22, 24 і 48 гадоў) з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі дастаўлены ў бальніцу.

Загінулы і пацярпелыя – жыхары Рэчыцы.

tut.by