У Бабінічах Аршанскага раёна БМВ збіў двух чалавек



Жудасная аварыя здарылася ў вёсцы Бабінічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. У ноч з нядзелі на панядзелак кіроўца БМВ на пешаходным пераходзе насмерць збіў мужчыну, а ягонай жонцы ў аварыі адарвала нагу. Злачынцу ўдалося знайсці толькі праз суткі, у ноч на 25-га кастрычніка, дзякуючы фрагментам аўтамабіля, якія засталіся на месцы здарэння, — паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэту па Віцебскай вобласці.

— Пачатая крымінальная справа па другой частцы артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Парушэнне правілаў дарожнага або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека». Эксперты, што працавалі разам са следчымі, знайшлі на месцы здарэння часткі аўтамабіля, на падставе якіх было ўстаноўлена, што гэта быў BMW пятай серыі, цёмнага колеру  і ён не старэйшы за 2003 год выпуску. Прызначаны судова-медыцынскія і іншыя даследаванні, праводзяцца неадкладныя дзеянні па выяўленні відавочцаў здарэння.

Загінуўшаму мужчыну было 36 гадоў, ягонай жонцы на год больш. Жанчына знаходзіцца ў шпіталі ў вельмі цяжкім стане, яе жыццё пад пагрозай. Кіроўца БМВ, якім аказаўся 26-гадовы жыхар Оршы, пасля аварыі спрабаваў схавацца ў адной з вёсак, але быў знойдзены аператыўнікамі. На дадзены момант следства высвятляе ўсе абставіны буйной трагедыі.

1

2

kavalak

kavalak2

obad

plast

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша