У Бабруйску не спыняецца судовы канвеер



У Бабруйску прайшлі суды над затрыманымі напярэдадні актывістамі. Усіх іх вінавацяць па артыкуле 23.34 – парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, а фактычна за ўдзел у акцыі супраць дэкрэту аб дармаедах 12 сакавіка ў Бабруйску.

Актывістка Інна Судзілоўская аштрафаваная на 15 базавых велічынь, Юры Грынявецкі атрымаў штраф у 30 базавых. На 2 базавыя аштрафаваны актывіст Аляксей Раманаў. А былы палітвязень Яўген Васьковіч атрымаў 15 сутак арышту.

Кажа Юры Грынявецкі:

– Ёсць Канстытуцыя, у якой сказана, што дзяржава павінна гарантаваць сваім грамадзянам свабоду мітынгаў і дэманстрацый, шэсцяў, пікетавання. Хаця я не лічу, што там быў нейкі мітынг. Там проста сабраліся людзі, тыя, якім набалела. І мне таксама баліць і за сябе, і за людзей. Яны хочуць стварыць рабскія ўмовы для людзей, прынізіць чалавека. Ісці і пакланіцца ў тую падатковую інспекцыю.

На заўтра, 15 сакавіка, перанесены суд над старшынёй мясцовай філіі прафсаюза РЭП Галінай Смірновай. Таксама ў мясцовым ІЧУ знаходзяцца кінарэжысёр Максім Буйніцкі, які трымае галадоўку і актывіст Максім Лубінскі, асуджаны на 5 сутак зняволення.

***

У Бабруйску працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да мясцовых актывістаў.

На сёння, 14 сакавіка, 6 чалавек знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Гэта старшыня мясцовай філіі прафсаюза РЭП Галіна Смірнова, актывістка Інга Судзілоўская, старшыня мясцовай філіі сацыял-дэмакратычнай партыі Юрый Грынявецкі, былы палітвязень Яўген Васьковіч.

Прайшоу суд над Аляксеем Раманавым, ён пакараны 2 базавымі велічынямі штрафу. Таксама ў ІЧУ знаходзіцца Максім Лубінскі, ужо асуджаны на 5 сутак учора, і Максім Буйніцкі, суд над якім адбудзецца 16 сакавіка. Яўген Васьковіч хадайнічаў аб прысутнасцi абаронцы. Яго павезлі ў юрыдычную кансультацыю для заключення дамовы. Суд над Галiнай Смiрновай перанесены на заўтра (15 cакавіка). У сувязі з заканчэннем працоўнага дня. Інга Судзілоўская пакараная 15 базавымі велічынямі. Суд над Васьковічам усё ж адбыўся, яму прысудзілі 15 суток. Юрый Грынявецкі пакараны 30 базавымі вельчынямі.

 Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя