У Баранавічах адключылі начное асвятленне



У Баранавічах сталі выключаць святло на большасці гарадскіх вуліцаў: ад паўночы да пятай гадзіны раніцы. Такое рашэнне прыняў гарадскі выканаўчы камітэт. Як інфармуе Intex-press, электрычнасць адключаюць для эканоміі бюджэтных сродкаў.

Прыгадаем, што ад 17-га лістапада ўначы няма святла і на вуліцах Берасця, таксама ў мэтах эканоміі гарадскога бюджэту. Пратэст супраць гэтага выказала абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада.

Беларускае Радыё Рацыя 

Фота: Фото: Юрый Піваварчык