У Баранавічах адзначылі ўгодкі абвяшчэння Дэкларацыі незалежнасці



У Баранавічах адзначылі 26-я ўгодкі абвяшчэння Дэкларацыі Незалежнасці Беларусі. Фактычна гэтая Дэкларацыя гаварыла пра скасаванне Савецкага Саюза на тэрыторыі Беларусі. Грамадскія актывісты скарысталіся афіцыйнай магчымасцю — пікетам па зборы подпісаў прэтэндэнта ў кандыдаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў Рыгора Грыка, кажа актывіст Уладзімір Гундар:

— Грамадскія актывісты выйшлі,каб нагадаць баранавічанам, што ёсць такое свята.

— Сцяг паставілі, усё прыгожа было. Мы проста сядзелі і адзін з адным абмяркоўвалі. Вельмі добра гэта выглядала. Сцягі стаяць, людзі сядзяць — горача. Усе размаўляюць. Многа людзей падыходзіла.

Па словах актывістаў, прыемна здзівіла зацікаўленасць моладзі як гістарычнай інфармацыяй, так і стужачкамі з нацыянальным арнаментам, якія раздавала Таццяна Малашчанка ад мясцовага Таварыства беларускай мовы.

Беларускае Радыё Рацыя