У Баранавічах перад акцыяй пратэсту плошчу ачапіла міліцыя



У Баранавічах а 16-й гадзіне на плошчы сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Перад акцыяй пратэсту міліцыя ачапіла плошчу.

Гаворыць мясцовы актывіст прафсаюза РЭП Сяргей Гоўша:

– Сабралася няшмат – каля 70 чалавек. Ніхто не арганізоўваў, не выступаў. Людзі проста пагаварылі паміж сабой пра праблемы, якія нясе Дэкрэт №3. Прастаялі каля гадзіны. Затрыманняў мы не бачылі.

Раней ў Баранавічах былі затрыманыя арганізатары мітынгу Мікола Чарнавус і Рыгор Грык.

Як паведаміў Сяргей Гоўша, Міколу Чарнавуса ўжо адпусьцілі з міліцыі , тэлефон Грыка надалей не адказвае.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Юрыя Піваварчыка