У Баранавічах на пікет выйшлі толькі два прадпрымальнікі



У Баранавічах на пікет, скіраваны супраць указа Аляксандра Лукашэнкі № 222, на цэнтральную гарадскую плошчу выйшлі толькі два прадпрымальнікі з заяўленай колькасці ў 1 500 чалавек. Гэта заяўнік пікету Мікола Чарнавус і яшчэ адна жанчына-пенсіянерка, якой “няма чаго губляць”.

IMG_2692

Таму Мікола Чарнавус адмяніў пікет, палічыўшы, што два прадпрымальнікі нічога не вырашаць:

– Яны думалі, што будуць ляжаць на пячы, а Чарнавус ім зробіць дарогу. Цяжка. Гэта немагчыма аднаму.

Прадпрымальніца: Можа яны спадзяюцца, што прэзідэнт яшчэ прыме нейкае рашэнне. У нашай краіне пратэставаць не вельмі камфорта. Можа прэзідэнт зразумее, што ён людзей выгнаў на вуліцу. Тысячы людзей. Мы самі сабе зараблялі, мы нічога ў дзяржавы не прасілі, мы плацілі падаткі.

Сертыфікаваны тавар Міколы Чарнавуса – беларускія і кітайскія цацкі – дазваляе далейшы гандаль, але ён вырашыў падтрымаць сваіх калег.

У адрозненне ад Чарнавуса, дачка прыйшоўшай жанчыны не можа ўладкавацца на працу, а ў яе двое дзяцей. У астатніх такое ж становішча, але яны ўсё яшчэ спадзяюцца, што сітуацыя вырашыцца неяк сама.

Беларускае Радыё Рацыя