У Баранавічах на заводзе загінуў рабочы



У Баранавічах на заводзе жалезабетонных вырабаў ААТ „Будтрэст № 25″ 2 чэрвеня смяротна траўмаваны аператар пульта бетонна-змешвальнай устаноўкі.

будоўля

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, гэта здарылася каля 17.20 на тэрыторыі растворна-бетоннага вузла завода.

Паводле папярэдніх звестак, 35-гадовы мужчына зваліўся з металічнай платформы бетонна-змешвальнай устаноўкі. Вышыня падзення склала каля пяці метраў. Аператар загінуў на месцы. Ён пражываў у Баранавічах.

Праверку па гэтым факце праводзіць Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта.