У Баранавічах не дазволілі правесці акцыі ў гадавіну аварыі на ЧАЭС



Баранавіцкі гарвыканкам забараніў актывістам руху «За Свабоду» правесці акцыі ў гадавіну аварыі на ЧАЭС і 1 траўня. Пра гэта паведаміў  каардынатар руху «За Свабоду» па Берасцейскай вобласці Юрый Казакевіч. 26 красавіка і 1 траўня планавалася правесці ў цэнтры горада пікет, шэсце і мітынг.

– Гэтая адмова – па надуманых прычынах. Мы добра разумеем і вопыт нам падказвае, што як бы дэталёва не спрабаваў выконваць патрабаванні закона пры падачы гэтыях заявак, усё роўна ўлада заўсёды знойдзе прычыну, па якой атрымаеш адмову.

Адмова ў правядзенні шэсця і мітынгу 26 красавіка ўладамі матываваная тым, што ў заяўцы пазначаны касцёл Узвышэння Святога Крыжа, унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, а правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца на адлегласці менш за 50 метраў ад помнікаў архітэктуры, гісторыі, культуры, воінскіх пахаванняў. Шэсце і мітынг 1 траўня забароненыя па прычыне невыканання ўсіх патрабаванняў артыкула 5 закона «Аб масавых мерапрыемствах».

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя